Сцежка кахання

Вясна дарыла нам усмешку,
Сушыла ветрам валасы.
А мы з табой квяцістай сцежкай
Брылі па лузе да вясны.

Ірвалі лотаць і пралескі,
Шукалі ў небе жаўрука.
Глыталі водар траў палескіх
І неслі песні на руках.

Хвіліны першага кахання –
Бы той гадзіннік завадны,
Што нас утрымліваў да рання
Ў палоне мар каля вады.

Нам асвятлялі ўночы зоркі,
Сцяжыны, кветкі i палі.
І голас твой дзявочы, звонкі,
Быў самы любы на зямлі.
1982 г.


Рецензии