***

Я ненавіджу здрадлівых чыноў,
Што прадаюць Айчыну, бы авечку,
За проста так,
Або, за “будзь здароў”,
І на пытанні лёсаў ставяць свечку.

Я не прымаю гэты гнюсны свет,
Дзе памірае лепшае старое.
Хто я такі?-
Напэўна, не паэт,
Бо сам сябе лаўлю на гэтым слове.

Але пішу,
Бо веру ў дух святы,
І веру ў тых,
Каго трымае вера.
Жыццё – глыток свянцонае вады
Прывезенай з адноўленага Крэва.
1991 г.


Рецензии