Ранiца ля Прыпяцi
Нараджае новы дзень.
Знік туман над рэчкай чысты –
Утапіўся у вадзе.
Хвалі мыюць бераг сонны,
Перашэпт вядуць з травой.
Птушкі дрэвам – парасонам
Падарылі талент свой.
Моўчкі дуб стаіць плячысты,
Пазірае праз вякі,
Як па хвалях залацістых
Цягнуць лату рыбакі.
1984
Свидетельство о публикации №114032106986