По правилам чужим

Конкурснае заданне клуба "Жывіца" - фраза "Скрозь восеньскi ажур"



 У ажурным харастве восень залатая,
 Парк такі прыгожы стаў, што зайздросціць Бог.
 На таполю адпачыць села птушак зграя,
 Пад якой складаю я словы - у слупок.


 Я складаю словы так, як шапоча вецер.
 Водзіць за руку мяне сонечны прамень.
 Я шчаслівы, далібог, бо на гэтым свеце
 Станаўлюся  сведкам я толькі лепшых змен.


 Я інакш гляджу на свет - вывучаю мову,
 Ад якой калісьці збег (быў такі дурны!).
 Я згубіў свайго жыцця лепшую палову,
 «Жил по правилам чужим сын своей страны».

 Хутка прыйдуць па мяне. Час для эпілогу.
 Я гляджу гадам у твар, скінуўшы каптур.
 На маім плячы анёл нешта шэпча Богу –
 Ён чытае вершы скрозь восеньскі ажур.
 20.09.2014


Рецензии
А я, вось, тольки зараз пачала цягнуцца да роднай мовы, нават шукаю аутарау, якия пишуць па-беларуски, добра пишуць и глыбокия думки выказваюць. Таму вельми рада вашым вершам!
З цеплыней да вас! (прабачце, з андроиду, не ведаю, як бел. мову усталяваць ))))

Наталья Кун   21.05.2014 15:58     Заявить о нарушении
Дзякуй, Наталля! Прабачце - не зауважыу Вашыя словы.
Таксама абмежаваны у сродках напiсання.

Вершы   04.07.2014 10:50   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.