Вясельле Варанчы
Вясельле ў Варанчы*.
Білі ў бубен, гармоніка грала,
Песен сьпела нам шмат тамада,
Пілі сьпірт ад варончацкай брагі,
Дзядзька Лёня дабра нажадаў -
Над мірскім, радзівілавым замкам,
Над анёламі, лёгшымі ўкот,
Над вясельнымі тымі сталамі
І жыцьцём, што ў скоках няслось…
15.03.14.
* - гэта дзея адбывалася за 83-м ці 84-м годам мінулага стагодзьдзя, у мястэчку Варанча, Карэліцкага раёна, непадалёку Баранавіч, на вясельлі стрыечнай сястры Люды (дачкі дзядзькі Івана, Маісеенка).
Свидетельство о публикации №114032101697