МОВА МАЯ

аўтарская песня
Быццам хата старая, забітая,
Без нашчадкаў, на роднай зямлі,
Просіць мова мая паўзабытая,
Каб яе мы, бы сцяг, узнялі.

І панеслі праспектамі, плошчамі,
У жыццё... На вялікі прастор!
Словы мовы пад сонцам узрошчаны
І нясуць дабрыні хараство

Той зямлі, што люляла, выпешчвала
Словы ласкай сваёй і тугой.
Беларусь мая ў дзежцы замешвала
Мову з цестам, спявала на ёй:

        Прыпеў:
Мова мая - спеў салаўя.
Мова мая, мілая!
Дзе б я ні быў - песня твая
Мне па жыцці-крыламі.

Мова разам са мной гадавалася
І мяне закалыхвала ў сне.
Мова разам з кашулямі пралася
І была такой белай, бы снег.

Без яе не падаў бы я голасу,
Не пачуў, як спявае жніво,
Як зямля наша гутарыць з коласам,
Як праменне яе абняло.

Хто сказаў, што яна не прыдатная
Для размоваў у нашым жыцці? -
Наша мова прыгожая, ладная
І другой мне такой не знайсці.

       Прыпеў:
Мова мая - спеў салаўя.
Мова мая, мілая!
Дзе б я ні быў - песня твая
Мне па жыцці - крыламі.


Рецензии
Выдатная песня.

Вершы   21.03.2014 15:17     Заявить о нарушении