У ажуры
Неба шэрае. Стыгнуць аблокі.
Сонца знікла. Над горадам цень.
Восень робiць няўдалыя крокі
Скрозь пахмурны i згублены дзень.
Дробны дождж барабаніць па даху,
Вецер сумную песню пяе.
Вераб'і пазнікалі ад страху
Ў непрыкметныя хаткі свае.
Дзесьці котка скуголіць бясконца
І скрабецца, і просіцца ў дом.
Адчыніліся дзверы, - і сонца
Промнем пырснула ў ветлы праём.
І адразу з'явіліся ўсмешкі,
І пачулася ціхае "Муууррр",
А надвор'я халоднага рэшткі
Збеглі прэч скрозь асенні ажур.
20.03.2014
Свидетельство о публикации №114032005457