Дзе сэрца пакiдаюць сум i стома
Маланка працінае цела токам,
Бо ты са мной, хаця ты так далёка...
Засмяглі вусны. Горыч нематы
Ссушыла іх і арасіла вока.
Ўключаю комп, бо кліча праца нас,
А час бяжыць і спешыць дзень сустрэчы.
Каханая! Адзін кароткі вечар
Сабой запоўніць наш чакання час,
Крылом лябёдкі ляжа мне на плечы!
У родны край душа з ім адляціць
У Тучу, дзе з маленства ўсё вядома-
Палеткаў рунь з блакітам акаёма,
Дзе карані прадуць, дзе Мойры ніць,
Дзе сэрца пакідаюць сум і стома!
Дзе бачу зноў я сілай уяўлення
Дарогу, што вядзе ў кут родны мой!
Каб там знайшоў хоць восеньскай парой
Я для душы маёй паразумення,
І, час забыўшы, жыў адно табой!
Свидетельство о публикации №114032005411