Ты загляни, любимая, в глаза мне...

Ты  зазірні, каханая, мне  ў  вочы…
***
Каханая,
не  калаціся  сэрданькам  бяз  меры…
Няхай  яно  ў  цябе  спакойна  крочыць.
Калі  ня  можаш 
словам  ты  маім  паверыць –
то, загляні  мне  ў  вочы…

Каханая,
ня  трэба  сваё  сэрца  дзерці…
Яно, раптоўна, можа  і  саскочыць.
Калі  чамусьці 
мне  ня  хочаш  верыць –
то, зазірні, каханая, 
мне  ў  вочы…

Бывае,
чалавек  не  так, як  трэба, скажа…
То нельга   сваё  сэрца  запалошаваць –
ты  паглядзі, каханая, уважліва
ў  мае,
адкрытыя   табе, 
як  вокны,
вочы…
*+*
20 сакавіка 2014 г.
 


Рецензии