Скрозь асеннi ажур - 3

Конкурснае заданне клуба "Жывіца" - фраза "Скрозь восеньскi/асенні ажур"



Неба шэрае. Стыгнуць аблокі.
Сонца знікла. Над горадам цень.
Восень робiць  няўдалыя крокі
Скрозь пахмурны i згублены  дзень.

Дробны дождж барабаніць па даху,
Вецер сумную песню пяе.
Вераб'і пазнікалі ад страху
Ў  непрыкметныя хаткі свае.

Дзесьці котка скуголіць бясконца
І скрабецца, і просіцца ў дом.
Адчыніліся дзверы, - і сонца
Промнем пырснула ў ветлы праём.

І адразу з'явіліся ўсмешкі,
І пачулася ціхае "Муууррр",
А надвор'я халоднага рэшткі
Збеглі прэч скрозь асенні ажур.
20.03.2014


Рецензии
Цудоуны верш. Вельми спадабауся.
Гармония и музыка. И вельми маляунича написана.
у мяне тут няма беларускага драйвера, таму и литары такия.

Але я павинна вас крыху засмуциць.
ня ведаю, кали аутар прачытае гэты радки.
бо публикую вершы за яго я, як "сакратарка"

Гэта была мая идэя - выкласци яго вершы у сецива, и ён згадзиуся.
и рэцки я пишу, каб старонка была не вельми пасиунай.

Таму адказваць на рэцки не буду, можа аутар кали перастане баяцца кампутара,
сам адкажа.
за яго адказваць няёмка.

А зараз ён мне казау, кали я прапанавала, каб ён сам выкладвау свае вершы.
"Я не хочу этим заниматься"
так баицца кампутара.

а рецки я вам и далей буду писаць ад яго имя,

и вялики дзякуй за зауваги.
гэта мае памылки, як "сакратарки", бо я тэкст набирала у вордзе.
З павагай.
Вы мяне ведаеце, и я вас ведаю, Сяргей.
але я вам не скажу, хто я. так цикавей.
але кали здагадаецеся, то, кали ласка %))))))))

Александр Сарапкин   14.05.2014 11:50     Заявить о нарушении
Ну вось, зноў сюрпрызы))) Дзякуй за маленькую праўду.

Вершы   14.05.2014 13:33   Заявить о нарушении
гэта каб без няёмкасци гутарыць.

а кали я перадам старонку аутару зусим, тады паведамлю.
я яму дала пароль и идентификатар, ён казау, што сын будзе глядзець.
а ци глядзеу хто, ня ведаю, бо ужо тыдзень, як яго ня бачыла.

Александр Сарапкин   14.05.2014 13:54   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.