Ганна
Вясну гукаюць, спяваюць песні,
Аб тым як Ганна ўплятала ў косы
Не дыяменты, а з траваў росы.
Жыве Гануля ля белай рэчкі.
Зіхцяць у вокнах штоночы свечкі.
Чакае Ганка свайго каханка.
Праводзіць зранку хлапца да ганку.
У Ганны косы нібы ў бярозы:
Да самых траваў, да пятак босых.
А стан у Ганны – прыгожы, гарны,
Што ўслед глядзяць ёй паны і панны.
Дзяўчына Ганна, бы чараўніца.
Пярэднік белы, з ільну спадніца.
Бялява з твару, сама – чарнява.
Такая хлопцу ўдалому пара.
Прымусіць сэрца каханнем біцца,
А потым будзе начамі сніцца.
Параніць думкі адным паглядам -
Не будзе болей у думках ладу,
Бо там каханне цячэ ракою,
Ні днём, ні ноччу няма спакою.
Купляю кветкі і песьні граю,
Для той, што сэрцам сваім кахаю.
Свидетельство о публикации №114031907531