Цыганскае вяселле
Пранеслася чутка, што гэта рамалэ
Палілі кастры, танцавалі да ранку:
Вяселле ў цыган. У рамалаў гулянка.
Ай, на-нэ, на-нэ- на,
Ай, на-нэ, на-нэ.
Гуляюць давідна
Ўсю ноч рамалэ.
Ім ноч падарыла ўсё неба у зорках,
А коні грымелі падковамі звонка.
Ляцела кібітка, бы вецер вясновы,
З цыганскаю песняй, з цыганскай падковай.
Ай, на-нэ, на-нэ- на,
Ай, на-нэ, на-на.
Земфіра Януша
Ды пакахала.
Агонь калыхаўся і слухаў гітару,
А я закахаўся ў цыганскую мару
Аб шчасці спрадвечным і песні вясёлай,
Аб конях даверлівых, крадзеных конях.
Ай, на-нэ, на-нэ- на,
Ай, на-нэ, на-нэ.
Гуляюць давідна
Ўсю ноч рамалэ.
1989 г.
Свидетельство о публикации №114031907312
Лира Шкут 28.05.2016 06:10 Заявить о нарушении