Роздум

Я – гэта даўно не я,
Бо я – гэта толькі слова,
Якое заблыталася ў галаве
І пакрочыла па аркушы паперы
Шукаць сваіх братоў і сясцёр.
Колькі іх адарваных лістоў
Раскідана лёсам па зямлі?
Ці ведаюць яны мову сваю,
Радзіму, карані?
А мажліва, не варта
Турбаваць іх думкамі,
Бо яны ўсе такія розныя
І непадобныя да мяне.
1990


Рецензии