Расстанне на пероне

Сэрца мкне да цябе насустрач.
Адбівае хвіліны, крокі.
Ўздрыганецца паветра пусташ,
І разлучыць нас шлях далёкі.

Памахаю табе рукою.
Надыходзіць наш час расстання.
Толькі сэрцу няма спакою,
Яно дыхае ўслед каханнем.

Адшукаю сяброўку - зорку,
Каб з табой была ўсюды побач.
Ты яе не губляй у змроку,
І не зведай ніколі роспач.

Ёсць у шчасця хвіліны суму,
А ў расстання – вачэй сустрэча.
Толькі ты аб каханні думай,
Не губляй яго ў гэты вечар.

Грукат колаў бяжыць па рэйках,
А здаецца, што гэта сэрца
Разрываецца болем рэдкім,
У грудзях, нібы ў кратах, б'ецца.

Серабрыцца на дрэвах іней.
Заціхаюць начныя гукі.
А на шчоках тваіх застылі
Слёзы першай тваёй разлукі.


Рецензии