МОЙ ЛЁС

Мой лёс, вярні мне ўсё, вярні,
Што я згубіў, што ты ў мяне забраў.
Ты не судзі мяне і не гані,
Я сам сябе забіў. Я заблукаў.
Я не паэт,
Я – сведка твой нямы.
Я ад зямлі,
Ад лесу
І ад неба.
Я ўсё аддам без прыкрае маны,
Я раздзялю з табой кавалак хлеба.
Боты мне даў
Жыццё,
Святло,
Айчыну…
Няхай яна жабрачка ў лахманах
Брыдзе адна,
Свайго шукае сына,
Пазногці аббівае на нагах.
Ты паглядзі ў вочы ёй з даверам.
Яна - твая cястра,
Сяброўка,
Маці.
Яна – тваіх надзей святая вера,
Анёл жыцця, які прыносіць шчасце.


Рецензии