На лекцыi
Бы ў вадзе ў вачах тваіх таплюся.
Хтосьці кажа мне пра зычных збег,
Адзначае іх у слове плюсам.
А ў мяне плюсамі сэрца б’е,
Калі ты пяшчотнаю рукою
Смеючыся, ловіш першы снег, -
Снег свайго дзявочага спакою.
1989
Свидетельство о публикации №114031907135