вячэрняя зара, прамень залёны мары!
Ігар Белкін
(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2014/03/18/2260
Вячэрняя зара,
прамень залёны мары:
жыццё пройшло нядбайна,
а ўсёткі нездарма!
Пакінуты сляды
без усялякай крыўды,
што ў ліку пірамідаў
маёй чамусь няма;
і ранішні прамень
па даўжыні кладзецца
на цёмныя вачніцы
твае, мой светлы дзень!
Нябёсы зіхацяць
загадкава і квола:
наперад кроч, паломнік,
пакуль блішчыць раса;
пакуль паўднёвы жар
не апаліў дарогу
пад барабанны рогат
далёкіх зор Стажар.
Так выпадкова? – ой,
як полымя знішчае
спароджана ў адчаі,
клянуся, што не мной!
Вячэрняя зара,
прамень надзей нязыркі:
чытаць бы без памылкі
лісткі календара,
адмераныя нам
не лёсам, ані рокам,
не выпадковым крокам –
па горлачка, спаўна!
І святасць не губляць,
і не тварыць аблыжнасць,
пашкадаваць бліжэйшых
бязгрэшнаму пад стаць!
Свидетельство о публикации №114031905436
Ляксандра Зпад Барысава 20.03.2014 09:46 Заявить о нарушении