НА ЛАНI

Вы мяне затрымайце ў палоне сваім
Залацістыя, ланьскія хвалі!
Ручнікамі надзей, вербалозам тугі
Вы скарылі мяне, апанталі.

Тут палесскi настрой. Шлях памкненняў маiх -
Каранi некранутай прыроды…
А яшчэ – тут каханне адно на дваіх
I сутонне маёй свабоды.

Каб мяне зразумець - трэба жыць, марыць тут:
Быць Палессю і бацькам, і сынам.
Карані на аблоках тых мар прарастуць,
Павядуць журавоў вечным клінам.

Я бы сокал, сяджу на абрыве пляча -
Хачу лётаць высока-высока!
Калі волі няма -- стыгнуць слёзы ў вачах,
Нібы мары ля белых аблокаў.

1984


Рецензии