Абход гiстарычнай мяжы
Што з той любоў'ю рабіць, адкажы?
Палім мы з ёй сярод ночы лучыну,
Робім абход гістарычнай мяжы.
Там, каля белай, павольнае рэчкі,
Дзе вёў харугвы паранены князь,
Нашыя вёскі і нашы мястэчкі,
Нашы балоты і нашая гразь.
Почап, Унеча, Клінцы, Навазыбкаў
З мовай сябруюць з далёкіх часоў.
Лёс гістарычны мяжу тую выткаў
З княжскіх абвязаў, жыцця паясоў.
Дзе вы, літвіны з Вілейкі ці Вільні,
Дзе вашых лёсаў спляліся вянкі?
Вы разам з князем чужынцаў разбілі,
Вылі па іх ля Гародні ваўкі.
Плача Смаленшчына нашай смалою,
Калі палаюць агнём смалякі.
Гайнаўка гаем шапоча вясною -
Кліча ўсіх вас да сябе, землякі.
Свидетельство о публикации №114031904877