Асiны

Сярод  бяроз растуць асіны.
Усім разносяцца навіны…
Яны  гутораць і смяюцца,
Ажно  лісты усе трасуцца!
А побач вербачкі пляткараць…
Чаго, чаго ж асінам  плакаць?
Яны  -  вясёлыя дзяўчаты,
І рады  ўсім, каго ўбачаць!
Ці можа гэта ўсё ад страху?!
Нам не спазнаць асінаў жаху!


Рецензии
Нам не спазнаць асінаў жаху!!!

Вершы   17.04.2014 13:19     Заявить о нарушении
Як цудоўна дапаўняе ваш радок гэты верш!Дзякуй вам.

Людмила Шаблыко   17.04.2014 14:27   Заявить о нарушении