На вакзалах
Там размовы, там аб'явы на ўсе залы.
Праплываюць цягнікамі нашы дні,
Каб спыніцца, як належыць, ля вакзала.
На пероне тым не будуць сустракаць,
Бо прыпынак той страшней маўклівай смерці.
Там вагоны безваконныя стаяць
І смяюцца па-над імі чэрці.
Там на кожнага заказаны плацкарт
І ніхто не правярае там квіткі.
Не пытае: ты паэт ці музыкант,
Ці герой вайны без ног і без рукі?
Той цягнік нас адвязе ў апошні шлях -
Дзе ёсць кветкі, дзе ёсць слёзы расставання...
Там прыгрэе і прытуліць нас зямля,
Каб прадоўжыць наша першае спатканне
На вакзалах,
на вакзалах,
на вакзалах.
Свидетельство о публикации №114031911100