Надзеi

Засерпіўся месяц у небе
І з россыпаў зорных глядзіцца,
Бы нейкі дзівосны малебен
Чытае, каб зноў нарадзіцца.

І музыка зорная льецца
На квецень духмянага маю.
І сэрцанька грукае, б'ецца,
Калі я цябе ўспамінаю.

Ты - мой талісман і надзея.
Жыццё без цябе - адзінота.
Імя тваё: Надзя, Надзея
Гучыць, як пяшчотная нота.

Згублюся у пошуках зоркі,
У Млечным Шляху заблукаю.
Развеецца водгукам звонкім
Імя, каго ўночы гукаю.   


Рецензии
Вельмi пяшчотна.

Вершы   21.03.2014 15:21     Заявить о нарушении