Сэрцам да Сонца
Чалавек так не можа падняцца.
Чалавеку толькі застаецца,
Што на сэрца сваё спадзявацца.
Ім ён бачыць Радзімы ўгоддзі
І адчувае маці дыханне,
Iм ён чуе, як Cонца ўсходзіць,
Iм ён ведае радасць світання.
Чалавеку крылаў ня трэба,
Чалавеку адно застаецца -
Каб яму дакрануцца да неба,
Трэба жывое сэрца.
Свидетельство о публикации №114031705328