Адыходзяць халады...

Адыходзяць халады…
Пацямнелае наўкольле
Прагне таліцы-вады*
І нябёсных, першых громаў.
І  душа мая, у нястачы,
Зачакалась ад вясны,
Тых грымот жыцьцярадзячых,
Тае таліцы-вады!
Там дзе мроіць сьмех і гоман,
Там дзе сьпевы ручаёў ,
Там дзе пчолы нясуць сотам
Клей-праполіс ад лістоў,
Дзе няўрымнае дзяцінства,
Ля звонгонкіх ручаін,
Безклапотна гэтым жыцьцем,
Гэтым жыцьцем  -  залатым!
                -6.02.14.
*- таліца-вада  -  талая вада.


Рецензии