Зно... аб каханьн
І цяпер непатрэбны пяшчоты,
Бо жыцьця засталося на дых,
Бо калядную торбу шчадротаў,
Ад каханьня, ужо позна прасіць,
Бо яно, ужо - істота чужая,
Абдымае ўсіх не сваіх,
І ў госьці чужых запрашае,
І пяшчотаў не прагне тваіх,
Бо яно - хараства мілаваньне,
У якім так амягнеш душой,
Што забудзеш аб блізкім зьмярканьні,
З гэтай торбай… сірочай… пустой.
2.02.14.
Свидетельство о публикации №114031601979