Я табе - светлячок

Я табе - светлячок,
што ляціць уначы,
і заве ў палёт за сабою,
Каб нам мары знайсці,
ды не збіцца з пуці,
Каб ісці нам дарогай адною. 
Я табе - светлячок,
А ты - Зорка мая,
што мне ззяе на небасхіле. 
Многа бачыў дарог
у жыцці маім я,
Ды ня помню, каб гэтак любілі.
Хто цябе мне паслаў,
можа Бог, мо' Анёл,
На спасенне душы маёй грэшнай.
Многа дзе пабываў,
гарадоў бачыў, сёл,
Ды не стрэў душы болей усцешнай!      ;
Ты адна кожын дзень
гоіш раны і боль,
Тваё сэрца дае асалоду,
Я кахаю цябе і за гэта дазволь
Быць адданым табе й твайму роду.


Рецензии