Крамольное...

Вось падыму я галаву,
І пагляджу я сябру ў вочы...
Сказаць яму я што магу?
Што мне даўно не спіцца ноччу?
Што не магу так болей жыць,..
Што нерв абвостраны дрыжыць...
Што хата з краю- не маё?
Што мучыцца ўжо нам даволі?
Што ўладу я хачу другую?
Што скінуцца мо нам на кулі
Патрэбна...ну а мы заснулі...
Здаецца так..бо ў адзіноце
Мо кожны з нас бадзёры ноччу...
А днём за клопатамі быту
Праблемы гэтыя ізноў
На задні план.хутчэй, адыдуць...
/Краіна так клапоціцца аб нас,
Каб не было на глупства часу.../
Што трэба неяк нам карміцца,
А без вады ўжо крыніца...
Паветра ўжо не пахне свежасьцю...
Вось гэта жах…
Каму жыццё наша належыць!
Сказала б я, і не патрэбен мне адказ,
Бо ведаю, што сябар думае як я...

А бачу я патрэбу ў зьменах-
Хачу каб з цыркам клоун з'ехаў!
Чакаю лідара ...
Чакаю я яго  прызыў на Плошчу...
Тады мо і высьпімся мы ноччу.sw.sw
18.09.13 г.


Рецензии