Словы пра вечнае. Аve maria...
Вецер пяе, клiча птушак у вырай,
Мокрае лiсце - жоўтым у дзверы.
Словы лагодныя: „AveMaria...”,
Як чысты свет i масты нашай веры.
Праз сотнi дзён, абрываючы крылы,
Па першай вадзе вярнуцца да хаты.
Абшары прамовяць: „Ave Maria...”,
На лiпе старой запiшчаць бусляняты.
Нiзкi паклон да зямлi мой Радзiме,
Што слухаць i бачыць мяне навучыла.
Словы пра вечнае: „Ave Maria!”,
Вера людзей i зямлi нашай сiла.
Сяргей Брандт, 02.02.2013
Свидетельство о публикации №114031400731