Сакрамэнты пакаяння
Душэўная боль за ўсё, што зрабiлi.
Божы Закон – стань цяпер на каленi!
Шчырая споведзь дасць веру i сiлы.
Пяць сакрамэнтаў у час Пакаяння,
Выканай усё – праз ахвяры, пакуты.
Кожнаму крыж i выпрабаванне,
Словы ад сэрца будуць Богам пачуты.
Клопат пра бедных, прыняцце цярпення,
Яднанне з усiм, што нясе справядлiвасць.
Прыняўшы Свет, адкажыся ад ценяў,
Ёсць за грахi толькi гэта магчымасць.
Сяргей Брандт, 13.02.2013
Свидетельство о публикации №114031400715