Хай ззяюць вечна малахiты
каб прыгажэй былі, чым тыя,
што ў край мой родны завялі,
ў часы юнацтва залатыя!
Няма вачэй, што ўсіх дабрэй,
мяне ласкалі удзень ці ўвечар
і падганялі б час скарэй,
і прызывалі б час сустрэчы!
Бо малахіт у іх гарыць
і ў полымі зялёным бродзіць
у сэрцы кроў і час тварыць
і час кахаць ля іх прыходзіць.
Радней што: малахіт, бурштын?
Душы патрэбней што? Што думам?
ня буду з імі я адзін
і не зацягне сэрца сумам!
Хай ззяюць вечна малахіты
і хай бурштын нам сэрцы грэе!
Ня будзем мы людзьмі забыты,
бо ад дабра і свет дабрэе!
Свидетельство о публикации №114031411749