Буслы прыляцелi!!!
Дзень весні. Буслы прыляцелі.
Збянтэжылі гэтым людзей:
У Гомелі нейкі Ямеля
бюстгалтары з крамы крадзе.
Схапіў – і у дзверы, нахабнік,
нібыта за ўсё заплаціў.
Нашто яму гэтулькі? Бабнік?
Ці мае сур’ёзны матыў?
Для жонкі? Каханкі? Суседкі?
Сяброўкі? Калегі? Сястры?
Скраў бюсцікі – ўгледзелі сведкі –
чатыры! – не два і не тры!
А справа тлумачыцца гэтак:
нябозе (наўмысна, дальбог!)
чатыры дзіцячых пакета
прынеслі буслы на парог.
А ён – пэўна, той яшчэ гіцаль –
каб збегчы ад матак-нявест,
дарамі рашыў адкупіцца –
за імі ў магАзін і ўлез.
Свидетельство о публикации №114031411475
Наталия Нездешняя 10.12.2019 13:20 Заявить о нарушении