Не вiнаваць...

Маўчы. Не вінаваць няўдалы лёс.
Твае мне словы - непад'ёмнай ношай.
Ці ж ты маіх не сам так прагнуў слёз,
Бяссоннем горкім напаўняў мне ночы?
Сам з вольнай волі цешыўся, як мог,
У вір забаў шалёных сам кідаўся,
І сам, стамлёны ад крывых дарог,
На сцежку торную штораз вяртаўся.
На тую сцежку, што вядзе ў мой дом,
Дзе ты заўсёды госцем быў чаканым,
Сагрэты ўседаруючым цяплом,
Сушыўся, спачываў, загойваў раны...
Дык сам жа паспрабуй і зразумець,
Які цяжар я на плячах трымала.
Тваёю быць - як без крыла ляцець,
Цябе любіць - жыцця і сэpца мала.
Я адракаюся. Мне не стрымаць
Маны і здрад бязлітаснай навалы.
Маўчы, маўчы. І лёс не вінаваць.
Ты сам яго стварыў такім няўдалым.


Рецензии
Ваша ЛГ просто по щекам словами хлещет! Сильная женщина, сильное стих-е. А это - "твоею быть ..."?! Так наболело! За много лет. И нЕчего на судьбу пенять, правильно!)) Только такие слова не всем женщинам под силу....)) Классно сделана работа!
С уважением,

Татьяна Кутузова-Веселова   05.09.2014 18:33     Заявить о нарушении
Благодарю Вас, Татьяна, за внимание и оценку. Приятно видеть, что получилось выразить мысли...
С добром

Клавдия Семеновна   06.09.2014 18:13   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.