Валерыi Куставай
дзе паэтка вынесла на суд слухачоў свае ламаныя вершы
Ламаны верш, нібыта мае косткі –
Няма ў яго ні рытму, ні жыцця.
Замест пачуццяў клічнікі, ды косткі,
Што думкаю выводзіла дзіця.
Астатняе – вазьмі і сам прыдумай,
Што аўтар той хацеў усім сказаць -
Калі стаяў пад аўтаматным дулам,
Не мог радкі рытмічна ён вязаць,
Бо там жыццё глядзела ў вочы смерці
І трапятала сэрца, нібы птах,
Ад куляў тых не хочацца памерці,
Бо рытміка і ў іх ёсць:
Тра-та, та-та, тах.
Зламаны лёс, бы вастрыё алоўка,
Прызнацца ў тым В. Куставай нялоўка,
Ды што рабіць, калі калекі – вершы
Не могуць лётаць, толькі крочаць пешшу.
Свидетельство о публикации №114031305227