Залатая восень

Залатая восень.
Восень залатая…
Засцілае думкі–мары лістапад.
Жоўтай пазалотай ён зямлю вітае,
І з цябе не зводзіць шчыры свой пагляд.

Ты казала шчыра: ”- Ах, які мужчына! -
Мне з табой так добра, хораша ў жыцці!”
На сцяжыне нашай зацвіла шыпшына
І ля белай хаты салавей прыціх.

Прыпеў.    
Помніш, той вясною ты была маёю.
Нам было так добра, хораша удвух.
Гушкалі арэлі нас па-над зямлёю
І ад тых арэляў захапляла дух.    
Распляліся косы. Абняліся рукі.
Два дрыготкіх сэрцы біліся ў начы.
Ноч лавіла нашы трапяткія гукі
І свяціўся месяц на тваім плячы.

І ніхто не думаў,
І ніхто не марыў,
Што шыпшына ў садзе хутка адцвіце.
Прашаптала лета,быццам мы не пара --
Да зямлі пачуццяў вэлюм абляцеў.
   
Адцвіло каханне.
І ў жыццёвым лёсе
Паляцелі ў вырай думак журавы.
Мне аб той шыпшыне напявае восень,
Навявае сцюжа снежнае зімы.

         
Прыпеў.    
Помніш, той вясною ты была маёю.
Нам было так добра, хораша удвух.
Гушкалі арэлі нас па-над зямлёю
І ад тых арэляў захапляла дух.    
Распляліся косы. Абняліся рукі.
Два дрыготкіх сэрцы біліся ў начы.
Ноч лавіла нашы трапяткія гукі
І свяціўся месяц на тваім плячы.


Рецензии