Жанчыне

Ты анёл, што спусціўся з нябёсаў,
Каб надзеяй мяне акрыліць.
Твае вочы і русыя косы,
Нібы лёсу празрыстая ніць.

Ёй сатканыя думкі і вершы.
Яна – вобраз Айчыны маёй.
Для мяне той анёл самы лепшы,
Самы светлы анёл над зямлёй.

І для Вас я прызнаюся шчыра,
Што яму абавязаны ўсім.
Бо анёл маіх вершаў – жанчына, -
Ад яе я набраўся тых сіл,

Што мяне суцяшаюць у скрусе
І ў пануры, нярадасны час
Мой анёл, як той прыпяцкі бусел,
Залятае у мроі да Вас.


Рецензии