Лунiнецкiя клубнiцы
І палямі–дыванамі,
Дзе клубніцы спелыя.
Мы сваю старонку славім,
Бо яе стварылі самі
Працаю і спевамі.
Едуць дачнікі на дачы,
Дзе раса на травах плача,
Я ж імчу ў палескі край:
Дзе клубніцы многа смачнай,
Дзе чакае ўсіх удача --
Толькі ягады збірай.
Прыпеў.
Клубніцы, клубніцы,
Клубніцы, бы царыцы –-
Спелыя, духмяныя.
І ў Дварцы і ў Азярніцы
Выбіраюцца клубніцы
Ягады крамяныя.
На Палессі ўсюды песні,
Бо на то яно й Палессе,
Каб клубніцай чараваць.
Еш клубніцы тут, хоць трэсні,
І вязі той водар весні
На базары прадаваць.
Лунінецкі край багаты –-
Тут прыгожыя дзяўчаты:
Бы клубніцы, красныя.
Калі хлопец нежанаты,
Засылай ганцоў у сваты --
Будуць деткі класныя.
Прыпеў:
Клубніцы, клубніцы,
Клубніцы, бы царыцы –-
Спелыя, духмяныя.
І ў Дварцы і ў Азярніцы
Выбіраюцца клубніцы
Ягады крамяныя.
Свидетельство о публикации №114031305091