Лiтвiнам
..."Отныне Великое княжество Литовское, Русское и Жамойтское именовать Белой Русью, а население - белоруссами, чтоб навеки привязать к России. За Жамойтией же и жамойтами пусть себе остаются названия Литва, литовцы...
...Замирить Белую Русь военной силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя..."
Я -- літвін па крыві. Я жыву ў Беларусі.
Я -- літвін па жыцці, бо зямлі не прадаў,
Дзе Францішак Скарына так зваць сябе мусіў,
Дзе Літву зваў Айчынай Міцкевіч Адам.
О, сыны майго краю! –- Мне Вас не хапае,
Каб гісторыю шаляў узрушыць назад,
Бо назоў наш спрадвечны жмудзіны ўкралі
І назвалі Літвой выміраючы сад.
Толькі мы не забылі пра назвы-святыні,
Не забыліся мовы літвінскай сваёй…
Калі нас забівалі, палілі ў Хатыні, --
Нашы душы спляталіся ў німб над зямлёй.
Нас ніхто не збярог ад пакутлівай долі –-
Бо заўсёды на свеце народзіцца той,
Хто чужою крывёй сваю смагу спатоліць
І Літву назаве Белай Руссю святой.
Прыйдзе час, калі зоркі асвецяць праменнем
Уніятаў крыжы, хто літвінамі быў…
І абудзіцца вера пад німбам–знаменнем,
І развеецца войнаў пакутлівых дым.
Прыйдзе дзень, калі наша Літва-эмігрантка
Ад жамойтаў збяжыць да нашчадкаў–сыноў.
Бо яе ўзгадавалі мы ў душах, бы ў градках,
Каб літвінамі звацца змаглі ўсе ізноў.
Свидетельство о публикации №114031305045