Паганскi кароль

Стралою маланкі працятае дрэва Сусвету.
Агністыя пальцы сціскаюць паранены ствол.
Паганскі кароль у парыве шалёнага ветру
Прарочым агнём карануе Радзіму, планету,  –
Дае ёй магчымасць спасцігнуць сваё хараство.

Агонь – гэта смерць. Але ж і агонь – нараджэнне.
Дваістасць агню зразумела далёка не ўсім.
Агонь – гэта словаў і думак зямных абуджэнне,
Агонь пацвярджэнне прыродай закладзеных сіл.

Не бойся агню! Агонь - прарадзіма планеты.
Агонь загартоўвае нашай адвагі мячы.
Я вершы палю, бо агонь нараджае паэтаў,
Каб сілай стагоддзяў душэўныя раны лячыць.


Рецензии