ГОРА

    Гора плача, гора скача,
    Гора песенкі пяе.
    Адвярнулася ўдача, -
    Я дарма гукаў яе.

    Пасівелі ў горы скроні -
    Іней лёг на валасы…
    Ах, як цяжка жыць без волі,
    Без надзеі і вясны.

    Гора нішчыць, гора тлуміць,
    Гора б'е па галаве.
    Гора лёсам нашым руліць, -
    Паслізнуўся – гора мне!

    На маю бяду-няўдачу
    Паламалася нага.
    Новы год з нябёсаў плача.
    Плачу й я – цяпер ільга.

    Я набраўся ў гора ведаў.
    Боль адчуў чужы і свой.
    Калі гора крочыць следам,
    Сып, браток, пад ногі соль.

    Гора горкне, гора мокне,
    Гора горкаю бяжыць.
    Я стаю над тым пагоркам,
    Бо хачу без гора жыць.


Рецензии