Шлях да Айчыны
Да белае ў нябёсах чысціні,
Адкуль святло плыве да нас праз морак,
Хоць ты яго пад ногі пасцялі.
Я шляхам тым шыбую да Айчыны,
Да каранёў, вытокаў, дабрыні…
Бо без яе не будзе мне спачыну,
Засохнуць без айчыны карані.
Мне без яе не чуць пяшчоты зыкаў,
Не выказаць пачуцці да зямлі.
Бо кожны творца – перш за ўсё музыка,
Што можа граць на ўласным мазалі.
-Баліць? –калі струна кранае душы,
Калі наўкол нямая цішыня,
Якую рытмам гукаў ты парушыў,
Каб дакрануцца да пяшчоты дня?
Ды толькі хто паэта зразумее? -
Ён не належыць людзям і сабе.
Калі ён творыць – салавей нямее,
І нават рэчка прыпыняе бег.
Свидетельство о публикации №114031304971