***

Згараю у язычніцкім агні
І над Айчынай іскраю ўзлятаю -
Прымі мяне, душу маю прымі,
Зямля пакут, зямля надзей святая!

Люблю цябе, як сонца любіць дзень,
Як любяць меданос  у вуллях соты…
Сказаў не ўсё, што выказаць хацеў,
Бо існуюць для думак вольных квоты.

Прыдумаць немагчыма дабрыню,
Як немагчыма выказаць пачуцці
Да той зямлі, якую я люблю,
І ад якой той дабрыні вучуся.


Рецензии