Адзiнокi вострау

Маё жыццё, бы адзінокі востраў
Нязбытных мар, няспраўджаных надзей…
Любіць Радзіму – гэта ж вельмі проста,
Складаней трапіць у віхор падзей,

Узняцца ў неба вольнакрым птахам
І для нашчадкаў песню праспяваць,
З якою мой народ кахаў і  плакаў,
Калі ішоў за Волю паміраць.

Як мала нас сягоння засталося
Нашчадкаў крывічоў, дрыгавічоў…
У вочы пазірае сумна восень
І птахам дзён сядае на плячо.

Нам не спяваць халоднаю зімою,
Бо там гучаць завеяў галасы.
Я птаха не пушчу ў мароз на волю,
Сагрэю песню сябра да вясны.


Рецензии