***
каханне маё да цябе.
Даруй тыя вершы,
што сэрцам табе прысвячаю.
Даруй,
што прызнаўся ў любові я толькі цяпер,
калі не праводжу дадому цябе
і назад не страчаю.
Шкада, што ў любові
прапіскі на небе няма
ля зорак,
што ноччу нам вочы і шлях асвятлялі,
калі з дыскатэкі
брылі мы праз лес да сяла,
салоўкі натхнёна нам песні кахання пяялі.
Няма тых сцяжынак,
што нашы хавалі сляды
ад плётак вясковых
у квецені белага маю.
З пары той
шмат часу прайшло, парасло лебяды,
а я ўсё чакаю,
што ліст ад цябе атрымаю.
Свидетельство о публикации №114031304814