Раны вайны

Вайна не загаіла свае раны,
Бо лекаў на зямлі такіх няма,
Каб смерць сяброў забылі ветэраны,
За памяць іх не выпілі да дна.

Вайна не загаіла свае раны,
Пакуль яны ўспамінамі баляць,
Пакуль салдаты ўсе не пахаваны,
Пакуль пратэзы на жывых рыпяць.

Вайна не загаіла свае раны,
Пакуль страляе зброя той вайны,
Пакуль стаяць разбураныя храмы
І са званіц сарваныя званы.

Вайна не загаіла свае раны.
Яны для нас, бы вечны напамін
Тых дзён, калі народ парабаваны
Ішоў на Захад, штурмаваў Берлін.


Рецензии