Жыццё прысвячаю Радзiме
Малюся і з ёю жыву…
Мой лёс без яе недзялімы,
Бо кім буду я без Радзімы? --
Яе ж я люблю, бы жану.
З Радзімай смяюся і плачу,
Сталею з ёй разам штогод.
Сябе без яе я не бачу,
Бо ў ёй адшукаў сваю Начу,
Што бег пачынае з балот.
Тут думак крыніцы, азёры,
Павольныя рэкі, бары…
Тут песень світальныя зоры
Як бульба, кладуцца ў разоры,
Каб шчасце і радасць дарыць.
Радзіма! -- табе прысягаю
На вернасць сваю і любоў.
Я сын твайго белага краю,
Што хтосьці назваў вечным раем,
Бо талентаў тут, бы грыбоў.
Свидетельство о публикации №114031304702