Cтрачанае каханне
Што любоў у думках адцвіла.
Толькі вобраз твой, бы здымак рэтра:
Быццам ты была і не была.
Зноўку восень раскідае лісце,
Там дзе ўчора крочылі з табой.
І няма з той каруселі выйсця, --
Працінае сэрца думак боль.
Выйшла ўсё не так. Зусім няскладна.
Вінаваты ў гэтым я і ты.
А яшчэ – вунь той, што быў за кадрам,
Хто падаўся потым у кусты.
Што яму пачуццяў нашых межы?
Ён парушыў іх, а потым збег.
Мы адзін другому не належым,
Так, бы лету не належыць снег.
Толькі думкам часам так балюча,
Ад таго, што мы не збераглі
Для любові той травы гаючай,
Што сабраць з табой тады маглі.
Свидетельство о публикации №114031304691