Яначка

 
А ў Яніны – русая каса.
Вочы, нібы ў полі васількі.
І такі прыгожы, стройны стан,
Што вачэй не зводзяць дзяцюкі.

Калі Яна сцежкаю ідзе, -
Травы расступаюцца ў бакі,
І цвітуць лілеі на вадзе,
І спяваюць птушкі ля ракі.
       Прыпеў
Бо ў дзяўчыны Яначкі, Яначкі, Яначкі
Дзьве на шчоках ямачкі, ямачкі, ямачкі.
Я цалую любую Яначку, Яначку,
Прама ў гэту круглую, я-мач-ку.

Без яе не дыхаецца мне,
Ясных зор на небе не відаць.
Бо любоў такая толькі ў сне
Можа волю думак апантаць.

Мы знаёмы з Янаю тры дні,
А здаецца – цэлае жыццё
Я сустрэчу гэту ўночы сніў
І распальваў з любаю касцёр.

       Прыпеў
Бо ў дзяўчыны Яначкі, Яначкі, Яначкі
Дзьве на шчоках ямачкі, ямачкі, ямачкі.
Я цалую любую Яначку, Яначку,
Прама ў гэту круглую, я-мач-ку.


Рецензии