Наташа
Наварыла кашы.
Вы сядайце, хлопцы,
Пачастуйцеся.
Будзьце вы як дома,
Праганяйце стому,
Толькі вось са мною
Не цалуйцеся.
Мы з табою, браце,
Як у роднай хаце.
Толькі вось Наташа
Пасміхаецца.
Мабыць не дарэмна
Паннай, каралеўнай
Гэта прыгажуня
Называецца.
Лепшы пачастунак
Быў бы пацалунак
Для маёй каханай
І абранае.
Толькі вось Наташа
Наварыла кашы,
Ды такой духмянай
Кашы маннае.
І калі б не каша,
Дзе была б Наташа?
А цяпер мы разам
Вяжам лёсу ніць..
Пасля ўдалай кашы
Нарадзілі Сашу,
Што па ўсёй кватэры
Лыжкаю звініць.
Свидетельство о публикации №114031304551