Сплятае смутки на каклюшках...
Ігар Белкін
(Пераклад з рускай мовы на беларускую)
Арыгінал: http://www.stihi.ru/2014/03/13/2625
Страшылі цёплы дзень раскаты
артылерыйскіх батарэй,
а мне б дайсці да роднай хаты,
мне б дапаўзці да роднай хаты,
патрэбна як мага хутчэй!
Там, дзе пакрыўлена хатулька
ля скрыжавання трох дарог
сплятае смуткі па сынульку
сівая добрая бабулька,
са слоў: жывы прыдзі, сынок!
Не мама, не!
Забыў я маму,
бабуля не ў маёй радне,
ды ўскормлены яе баршчамі
і ведаю – што свечкі ў храме
яна ўсё ставіць за мяне.
Вярнуся да цябе, бабуля,
і ў шумны горад павязу,
вось толькі падману я кулю,
вось толькі абміну я кулю,
што спарадзіла нам гразу.
Вярнуся я, і будзе светлы
астатак жыцця для цябе,
дзе не дасведчаныя дзеці,
дзе не дасведчаныя дзеці
пазабывалі ўсё ў журбе!
Свидетельство о публикации №114031304226