Жызэль

Я ведаю – ты прастытутка.
Твой бізнес – спакуса мужчын.
Адзенне тваё і абутак
Заўсёды прывабна блішчыць.

Ты бачыш кліента па твары.
Свой кошт вызначаеш сама.
Ты з неграм? – вядома не пара,
Але ж ты і з неграм была.

Плыла ў яго стомленым ложку
І думала толькі  аб тым,
Што першым быў сябар Сярожка,
А потым – жыццё нібы дым.

Шыкоўныя бары, атэлі
Цябе паглыналі на ноч.
Ды ў гэтым жыццёвым бардэлі
Было ўсё любові апроч.
 
На золку стамлёная выйдзеш
З абдымкаў пачвары сваёй.
Грудзі ўздымеш і выдзьмеш
З цела пакутлівы боль.


Рецензии